Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы», у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», інфармацыйнай гадзіны на тэму «Хатынь. Трагедыя і памяць»

Напярэдадні 81-й гадавіны трагедыі вёскі Хатынь, а таксама ў рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, 21 сакавіка 2024 года, з навучэнцамі 5-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 7 г. Оршы» вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў Градоўка Ю.І. праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Хатынь. Трагедыя і памяць».

Дзеці азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, фатаграфіямі, даведаліся пра падзеі, якія адбыліся ў в. Хатынь і лёс яе жыхароў, а таксама пра мемарыяльны комплекс, створаны на месцы трагедыі.

У гады вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі нацысты правялі больш за 140 буйных антыпартызанскіх карных аперацый. Галоўная іх мэта – знішчэнне партызан. Аднак фактычна асноўны ўдар абрынуўся на мірнае насельніцтва. Спальваліся вёскі, знішчаліся і зганяліся на прымусовыя працы жыхары, рабавалася іх маёмасць, жывёлу, сельскагаспадарчую прадукцыю.

Званы Хатыні павінны нагадваць аб трагічным лёсе беларускіх вёсак. Хатынскі набат – гэта памяць і перасцярога.

Менавіта самаадданасць, стойкасць, непадробная любоў да Радзімы франтавікоў і працаўнікоў тылу – вызначылі зыход самай страшнай вайны ў гісторыі чалавецтва і выратавалі народы планеты ад знішчэння, рабства, знішчэння нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці. І само наша жыццё, жыццё нашых дзяцей, унукаў, усіх, хто яшчэ толькі народзіцца на гэтай зямлі – прамая заслуга людзей, якія падарылі свету Вялікую Перамогу.