У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшлі практычныя заняткі па рэстаўрацыі дакументаў

29 студзеня 2024 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – школе» і праекта «Юны архівіст» прайшлі практычныя заняткі з навучэнцамі філіяла МДЛУ «Лінгвагуманітарны каледж».

Падчас заняткаў архівісты расказалі навучэнцам аб тым, як праходзіць рэстаўрацыя, на якія этапы дзеліцца гэты складаны працэс, што трэба ведаць і ўмець для таго, каб прадоўжыць жыццё архіўным дакументам.

Пасля тэарэтычнага курса дзяўчаты самі пачалі працу пад кіраўніцтвам вопытных архівістаў.