Прыйдзі і пакланіся! Архівісты з Маладзечна ўсклалі кветкі ля мемарыяльнага комплексу «Памяці былых вёсак» у в.Сняжкова
22 сакавіка ў дзень памяці Хатынскай трагедыі работнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» наведалі тэрыторыю мемарыяльнага комплексу «Памяці былых вёсак» паблізу вёскі Снежкава Вілейскага раёна.
Мемарыял адкрыўся 30 чэрвеня 2009 года. Ён складаецца з 13 імянных валуноў (па колькасці сельсаветаў), з назвамі населеных пунктаў, якія падчас Вялікай Айчыннай вайны зніклі з карты раёна. Сярод іх – і тыя, што паўтарылі лёс Хатыні – Любча, Боркі, Рабцова, Клюева, Янава.
Памятнае месца не пакідае абыякавым: журботныя скульптурныя кампазіцыі і фантомны вобраз вёскі ледзяняць душу. Прадстаўнікі архіва ўсклалі кветкі ля памятнага знака і ўшанавалі загінуўшых хвілінай маўчання.
На сёння ўстаноўлена колькасць спаленых вёсак на тэрыторыі Вілейскага раёна – іх 96. Усяго за гады акупацыі Беларусі нацысцкія захопнікі правялі больш за 140 карных аперацый.
![]() |
Мэмарыяльны комплекс «Памяці былых вёсак» |
![]() |
Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» І.З.Пудакевіч і загадчыца аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў А.А.Тамковіч |
![]() |
Ускладанне кветак супрацоўнікамі архіва |