Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі «Архівы −школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
12 красавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №16 імя А.Сухамбаева г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны».
Школьнікам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць злачынную дзейнасць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнікі архіва распавялі навучэнцам аб самаадданай і мужнай барацьбе партызан і падпольшчыкаў супраць акупацыйнай улады. Вялікую цікавасць у школьнікаў выклікалі ўспаміны ўдзельнікаў вайны, а таксама дакументы і матэрыялы аб дзейнасці антыфашысцкіх фарміраванняў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
Таксама ўвазе школьнікаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, падчас якой навучэнцам распавялі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў.
![]() |
1. Навучэнцы 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №16 імя А.Сухамбаева г.Гродна» |
![]() |
2. Наведванне архівасховішча навучэнцамі |