Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняй школы №23 г.Магілёва»

У год якасці і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 21 лютага 2024 г. навучэнцы 10 класа ДУА «Сярэдняй школы №23 г.Магілёва» наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці».

Для навучэнцаў былі прадэманстраваны фільмы: «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», «Абарона горада Магілёва», «Акупацыя беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны. Генацыд».

У рамках гэтай экскурсіі школьнікі больш падрабязна даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках дзейнасці, аб фондах і спецыфіцы работы з імі. Таксама навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і наведалі музейны пакой з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.