Акцыя «Архівы – школе», правядзенне ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» інфармацыйнай гадзіны «Сімвалы маёй краіны» з навучэнцамі 10 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы»

6 мая 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, з навучэнцамі 10 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы» вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы. Градоўка Ю.І. праведзена інфармацыйная гадзіна «Сімвалы маёй краіны», прысвечаная «Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь».

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26.03.1998 года гэта дзяржаўнае свята адзначаецца ў нашай краіне штогод у другую нядзелю мая.

Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. І нам, беларусам, цікавасць да беларускай сімволікі надзвычай актуальная. У першую чаргу гэта звязана, з усведамленнем кожным жыхаром нашай краіны таго факта, што ён – грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама з нацыянальным і духоўным адраджэннем беларускага народа ў цэлым. Сімволіка – гэта частка нашай багатай гісторыі, яркі і ўнікальны элемент ідэалогіі і культуры.

У ходзе гэтага мерапрыемства ўвазе юнакоў былі прадстаўлены сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь – флаг, герб і гімн, а таксама гербы і флагі населеных пунктаў Віцебскай вобласці.