Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» інфармацыйнай гадзіны на тэму: «Канстытуцыя – Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, сімвал беларускай дзяржаўнасці»

14 красавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, з навучэнцамі 6,7,9 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №13 г.Оршы імя І.І.Якубоўскага», вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў Ю.І.Градоўка, праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Канстытуцыя – Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, сімвал беларускай дзяржаўнасці», прысвечаны 30-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і існаванню інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне.

У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з Асноўным Законам Рэспублікі Беларусь, з гісторыяй станаўлення і развіцця канстытуцыйных асноў Беларусі, этапамі падрыхтоўкі і прыняцця Канстытуцыі 1994 года, яе структурай, парадкам унясення ў яе змяненняў і дапаўненняў.

Навучэнцы выказалі сваё меркаванне аб значэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для кожнага грамадзяніна і для грамадства ў цэлым.

На думку супрацоўнікаў архіва, сёння ўсім грамадзянам Рэспублікі Беларусь важна берагчы каштоўнасці, абвешчаныя Канстытуцыяй, бо дзякуючы ім фарміруецца стабільная, прававая, дэмакратычная дзяржава. А правамерная рэалізацыя ўсяго патэнцыялу Асноўнага Закона краіны робіць жыццё нашых грамадзян дастойным, прывабным і галоўнае бяспечным.