Правядзенне мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска»
17 чэрвеня 2025 г. намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік правёў мерапрыемства для выхаванцаў школьнага лагера – навучэнцаў 4 класа сярэдняй школы №4 г.Дзяржынска. Дзеці даведаліся пра гісторыю і сучасную дзейнасць Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, азнаёміліся з фотаальбомамі фонду карыстання, а таксама ўбачылі ўзоры носьбітаў кінафотафонавідадакументаў.
У завяршэнне заняткаў навучэнцам былі прадэманстраваны фрагмент кінафільма праекта «Адкрыты кінаархіў» – «Гісторыя Вялікай Перамогі».
![]() |
| 1. Правядзенне заняткаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска», 17.06.2025, г.Дзяржынск |
![]() |
| 2. Вучні школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» падчас правядзення заняткаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», 17.06.2025, г.Дзяржынск |
![]() |
| 3. Вучні школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» падчас правядзення заняткаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», 17.06.2025, г.Дзяржынск |


