Правядзенне мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа» ў Дзяржынскім раёне
23 снежня 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў правялі ўрок-лекцыю і кіналекторый у Петкавіцкай сярэдняй школе для навучэнцаў 8-х і 11-х класаў.
Тэмай сустрэчы стаў подзвіг творцаў франтавой фота- і кінахронікі. Школьнікі ўбачылі фотадакументы ваеннага часу – рэдкія фотадакументы пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны з фотакалекцыі В.І. Аркашава, кадры заканчэння вайны, знятыя А.М.Багамолавым у Чэхаславакіі. Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікалі кадры «партызанскай» кінахронікі, знятай за лініяй фронту ў 1943-1944 гг. кінааператарамі Марыяй Сухавай і Іосіфам Вейнеровічам, кадры, якія маюць дачыненне да партызанскай аперацыі «Зорачка» па эвакуацыі дзяцей Полацкага дзіцячага дома на «Вялікую зямлю».
Мерапрыемствы акцыі «Архівы школы» закліканы павысіць цікавасць вучняў да гісторыі, паказаць, як работа архіва садзейнічае захаванню гісторыі сваёй краіны.
На заканчэнне ўрока дзецям быў прадэманстраваны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», навучэнцы падзякавалі работнікам за цікавае мерапрыемства.
![]() |
| 1. Правядзенне ўрока-лекцыі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа» в.Петкавічы, 23 снежня 2025 г. |
![]() |
| 2. Правядзенне ўрока-лекцыі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа» в.Петкавічы, 23 снежня 2025 г. |
![]() |
| 3. Удзельнікі мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа» в.Петкавічы, 23 снежня 2025 г. |


