Кіналекторый «Вызваленне» для Жлобінскага аддзела аховы Дэпартамента МУС Рэспублікі Беларусь
27 чэрвеня 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» правялі кіналекторый для супрацоўнікаў Жлобінскага аддзела аховы Дэпартамента МУС Рэспублікі Беларусь.
Для працоўнага калектыву быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
Перад праглядам фільма выступіла архівіст першай кваліфікацыйнай катэгорыі Елісеева Ірына Мікалаеўна, якая расказала аб героях ВАВ Жлобіншчыны: франтавіках, падпольшчыках, партызанах, якія заплацілі дарагі кошт за наша права жыць пад мірным паднябеннем.
![]() |
1. Выступленне архівіста Елісеевай Ірыны Мікалаеўны перад праглядам фільма |
![]() |
2. Працоўны калектыў Жлобінскага аддзела аховы Дэпартамента МУС |