Экскурсія, паказ выстаўкі дакументаў і фільма «Вызваленне» ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў рамках акцыі «Архівы – школе» ЗДА ў г.Рэчыцы наведалі выхаванцы працоўнага лагеру сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы. Традыцыйна архівісты паказалі ім працу сваёй установы, а таксама прадставілі ўвазе навучэнцаў новую стацыянарную выстаўку архіўных дакументаў «Адам Кузьмянкоў – партызан Палесся», апавядаючы ім аб жыццёвым шляху і ўкладзе ў Перамогу фондаўтваральніка архіва, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны А.В.Кузьмянкова. Завяршылася сустрэча дэманстрацыяй дакументальнага фільма БДАКФФД «Вызваленне».

 

1-2. У час экскурсіі навучэнцаў сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы па архівасховішчу №2
3. Навучэнцы сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы знаёмяцца з дакументамі пажарнага-ліквидатара паслядоўнасцей чарнобыльскай аварыі В.І. Ігнаценкі
4-5. Вядучы археограф С.А. Жарносенка прадстаўляе навучэнцам сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы выстаўку архіўных дакументаў «Адам Кузьмянкоў – партызан Палесся»
6-7. Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне»