Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» працягнута правядзенне ўрокаў на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна»

На мінулым тыдні Дзяржархівам у г.Глыбокае працягнута правядзенне ўрокаў для школьнікаў на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна».

9 верасня архіў адчыніў свае дзверы для навучэнцаў Празарокскай і Пліскай сярэдніх школ Глыбоцкага раёна. Яны азнаёміліся з выставай архіўных дакументаў «Ты хочаш міру? Памятай пра вайну!» на якой прадстаўлены дакументы, якія расказваюць аб акупацыйным рэжыме на тэрыторыі Глыбоцкага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны.

21 верасня архіў наведалі вучні Карабоўскай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна. Для іх у чытальнай зале архіва праведзены кіналекторый з праглядам фільма «Вызваленне. Віцебск», падрыхтаванага беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, і віртуальнай выставы архіўных дакументаў «Без тэрміна даўнасці», прадстаўленай Дзяржархівам у г.Глыбокае.

Пасля ўрокаў для навучэнцаў праведзены аглядныя экскурсіі па архіве ў выглядзе квэста «Гісторыя ў архіўных дакументах».