Аб правядзенні Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці ўрока-лекцыі ў школе №14 г.Брэста
10 лютага 2026 года архівіст I кваліфікацыйнай катэгорыі Дзяржархіва Брэсцкай вобласці Вольга Сухарэвіч правяла ўрок-лекцыю аб генацыдзе насельніцтва Брэстчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў ДУА «Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні шасці 8-х класаў.
У ходзе ўрока былі выкарыстаны дакументальныя матэрыялы, размешчаныя ў раздзеле «Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе» на сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
У рамках мерапрыемства была прадстаўлена падрыхтаваная Дзяржархівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!», а таксама паказаны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
| 1. Архівіст I кваліфікацыйнай катэгорыі Вольга Сухарэвіч расказвае вучням аб архіўных дакументах, якія сведчаць аб генацыдзе насельніцтва Брэстчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны |
![]() |
| 2. Вучні падчас лекцыі |
![]() |
| 3. Падчас прагляду фільма |
![]() |
| 4. Школьнікі знаёмяцца з выстаўкай архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!» |



