Урок Памяці, прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатыні
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» наведалі навучэнцы 7 класа Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Полацка». Для школьнікаў загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна правяла ўрок Памяці, прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатыні. Таксама прадэманстраваны відэаролік «Хатынь», створаны Установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
Пасля заканчэння мерапрыемства для навучэнцаў арганізавана экскурсія па ўстанове.
На фота: Урок Памяці, прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатыні.