У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы-Школе» і праекта «Юны архівіст» праведзены мерапрыемствы для навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа
14 лютага 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» і праекта «Юны архівіст» арганізаваны лекцыя і экскурсія для навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання». Галоўны захавальнік фондаў архіва Канстанцін Карпекін азнаёміў слухачоў з арганізацыяй уліку і працай па забеспячэнні захаванасці дакументаў і фондаў у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, прадэманстраваў асноўныя ўліковыя формы і функцыянал модуляў «Улік» і «Ззабеспячэнне захаванасці» тыпавой АІС архіва.
У ходзе экскурсіі ў адным з архівасховішчаў навучэнцы змаглі азнаёміцца з арганізацыяй і ўмовамі захоўвання і выдачы дакументаў, зместам некаторых найбольш цікавых дакументаў, што захоўваюцца ў архіве.
![]() |
1. Галоўны захавальнік фондаў архіва Канстанцін Карпекін чытае лекцыю для навучэнцаў каледжа |
![]() |
2. Падчас экскурсіі ў адным з архівасховішчаў |