Аб правядзенні акцыі «Архівы-Школе» у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку

16 лютага 2026 г. у рамках акцыі «Архівы-Школе» установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» наведалі навучэнцы 6 класа сярэдняй школы №4 г.Навагрудка імя П.А.Мазуры.

Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй і асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, складам і храналагічнымі рамкамі дакументаў, якія захоўваюцца. Таксама ў гэты дзень адбылася прэзентацыя дакументальнай выставы «Развіццё сацыяльнай сферы на Навагрудчыне ў савецкі і постсавецкі перыяд», дакументы і фотаздымкі якой расказваюць аб культурна-бытавым і жыллёвым будаўніцтве, развіцці адукацыі, аховы здароўя, добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў Навагрудчыны ў савецкія гады, а таксама аб дасягненнях, якімі ганарыцца раён на сучасным этапе развіцця.

На заканчэнне сустрэчы навучэнцы наведалі архівасховішча, дзе даведаліся пра аптымальныя ўмовы захоўвання дакументаў, іх размяшчэнне і парадак выдачы.

На фота: Падчас прэзентацыі дакументальнай выставы ў фае дзяржархіва.