Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб дэманстрацыі дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» для супрацоўнікаў РУП «Магілёўэнерга» установай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

Напярэдадні 9 мая супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» сустрэліся з калектывам філіяла РУП «Магілёўэнерга» Магілёўскія электрычныя сеткі, дзе быў праведзены кіналекторый, прымеркаваны да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны горада Магілёва. Для калектыву філіяла была прадстаўлена дакументальная выстава, прысвечаная абароне г.Магілёва і прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Загадчык аддзела С.М.Брузгіна расказвае пра фільм
2. Кадры з фільма
3. Супрацоўнікі РУП «Магілёўэнерга» праглядаюць дакументальны фільм