Аб адкрыцці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна стэндавай выставы «Натхненне і веды – шлях жаночай Марыінскай гімназіі» і правядзенні тэматычнай экскурсіі
12 сакавіка 2025 года для педагагічных і музейных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці, навучэнцаў ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі», у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была арганізавана прэзентацыя выставы ксеракопій архіўных дакументаў на стэндах «Натхненне і веды – шлях жаночай Марыінскай гімназіі» і праведзена аглядная экскурсія па архіўнай установе. Педагогі даведаліся аб асноўных відах дзейнасці архіва, наведалі выставачную залу, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.
![]() |
1. Наведвальнікі ў вучэбнай аўдыторыі. |
![]() |
2. Падчас прэзентацыі выставы ксеракопій архіўных дакументаў у выставачнай зале. |
![]() |
3. Падчас прэзентацыі выставы ксеракопій архіўных дакументаў у выставачнай зале. |
![]() |
4. У лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў. |