Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» праводзіць урокі, прысвечаныя 26 красавіку – Дню чарнобыльскай трагедыі

26 красавіка 2024 г. старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» А.М.Драздова правяла цыкл урокаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Гомеля ім. Г.М.Склезнева» на тэму: «26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі» ў сценах бібліятэкі-філіяла №3 ім. А.Р.Раманава г.Гомеля.

Школьнікі даведаліся пра гісторыю стварэння станцыі, прычыны аварыі і наступствы яе для навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, у сценах бібліятэкі стартавала выстаўка: «26 красавіка 1986 года – Дзень Чарнобыльскай катастрофы. Трагедыя, подзвіг, памяць», прысвечаная чарнобыльскай трагедыі, падрыхтаваная супрацоўнікамі абласнога архіва. На выставе былі прадстаўлены дакументы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць падзеі самай вялікай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы. Дакументальныя матэрыялы далі магчымасць школьнікам паглыбіць веды аб страшнай трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, яе ахвярах і наступствах.

Таксама для навучэнцаў быў прадэманстраваны відэаролік у рамках вышэйпаказанай тэмы, а ў завяршэнні мерапрыемства было праведзена бліц-апытанне навучэнцаў, дзе дзеці змаглі прадэманстраваць свае веды па вывучаным матэрыяле.