Сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1 горада-героя Мінска ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
04 снежня 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі вучні СШ №109 і СШ №210 г.Мінска у колькасці 29 чалавек.
У рамках сустрэчы для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.
У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 80-годдзя Вялікай Перамогі, для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд відэапраекта НАРБ «Мы памятаем/ ..».
Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе азнаёміліся з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фатаграфіямі і іншымi дакументамі.
![]() |
| 1. Дарагуш І.У. распавядае навучэнцам пра гісторыю архіва |
![]() |
| 2. Навучэнцы падчас наведвання архіва |
![]() |
| 3. Навучэнцы падчас прагляду відэапракту |
![]() |
| 4. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
| 5. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
| 6. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |





