Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняй школы №40 г.Магілёва» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У год добраўпарадкавання, у рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 22 студзеня 2025 г.установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №40».
У ходзе экскурсіі, школьнікі даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб рабоце аддзела выкарыстання, аб фондах архіва і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў, абсталяванні архівасховішчаў. Таксама азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «80-годдзе Перамогі», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Быў прагледжаны дакументальны фільм: «Вызваленне горада Магілёва».
Супрацоўнікамі архіва праведзена прафарыентацыйная агітацыя аб магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой навучэнцы азнаёміліся са складам дакументаў і рэжымам іх захоўвання.
![]() |
1. Школьнікі на экскурсіі ў чытальнай зале |
![]() |
2. Экскурсія ў архівасховішчы |
![]() |
3. Школьнік друкуе на пішучай машынцы |