Урок да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Рэчыцкім раёне
13 сакавіка 2026 года ва ўстановах адукацыі Беларусі праходзіць адзіны ўрок, прысвечаны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі ЗДАРэч правялі дадзены ўрок у Перасвятоўскай базавай школе Рэчыцкага раёна, з якой архівам заключаны дагавор аб супрацоўніцтве ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст».
У час мерапрыемтсва навучэнцы даведваліся аб найбольш цікавых фактах з гісторыі нашай краіны і знакамітых беларусах, якія ўнеслі свой уклад у развіццё Радзімы. Таксама была праведзена займальная віктарына «За любімую Беларусь», у рамках якой школьнікі адказвалі на пытанні, якія ў тым ліку датычацца Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Тыя, хто адказаў правільна, атрымлівалі прызы ў выглядзе канцылярскіх прыладаў. Завяршыўся ўрок паказам дакументальнага фільма «30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-5. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А. Жарносенка і навучэнцы Перасвятоўскай БШ у час правядзення віктарыны «За любімую Беларусь» |
![]() |
| 6. У час паказа фільма «30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» |





