Удзел Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у прэзентацыі выставы «Подзвігі і лёсы партызан» у рамках «Марафону адзінства»
З 20 па 26 студзеня 2025 года ў г.Мінску ў рамках грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» была прадстаўлена перасоўная выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах». Гэта сумесны праект Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сёння», Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Праект распавядае пра гісторыю партызанскай барацьбы праз прызму біяграфій яе ўдзельнікаў.
На працягу ўсяго тыдня работнікі НАРБ ажыццяўлялі інфармацыйнае забеспячэнне выставачнага праекта. У гэтай працы прынялі ўдзел вопытныя работнікі архіва С.А.Сівец і В.П.Гарматны, а таксама маладыя спецыялісты і супрацоўнікі НАРБ, члены ідэалагічнага актыву і першасных арганізацый РГА «Белая Русь» і БРСМ У.А.Калабаева, В.Л Крукоўская, Т.У.Пецюкевіч, Ю.С.Верамейчык і Т.I.Брылёва.
У выхадныя дні інфармацыйнае суправаджэнне выставы забяспечвала кіраўніцтва НАРБ – дырэктар архіва А.К.Дземянюк і намеснікі дырэктара архіва А.А.Стуканава і С.В.Кулінок.
Наведвальнікі выставы з цікавасцю вывучалі прадстаўленыя дакументы і фатаграфіі, задавалі пытанні, выкарыстоўвалі магчымасць знайсці ў базе даных iнтэрнэт-партала «Партызаны Беларусі» інфармацыю аб сваіх гераічных продках. У цяперашні час Выдавецкі дом «СБ. Беларусь сёння» сумесна з НАРБ аблічбаваў больш за паўтара мільёна старонак архіўных дакументаў і размясціў у базе 227 тысяч імёнаў удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху і інфармацыю пра іх.
Праца выставы атрымала шырокае асвятленне ў рэспубліканскіх СМІ. Яе наведалі тысячы неабыякавых грамадзян, а таксама сотні школьнікаў, у тым ліку вучнi з падшэфнай гімназіі №21 г.Мінска.
![]() |
1. Загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева з наведвальнікамі выставы |
![]() |
2. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ В.П.Гарматны з наведвальнікамі выставы |
![]() |
3. Дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк дае інтэрв’ю СМІ |
![]() |
4. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок з вучнямі гімназіі №21 г.Мінска |
![]() |
5. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок з наведвальнікамі выставы |
![]() |
6. Кіраўнікі НАРБ А.К.Дземянюк, А.А.Стуканава і С.В.Кулінок на выставе |