Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадставіў матэрыялы да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Мінскім абласным упраўленні МНС
15 красавіка 2025 года супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці выступілі перад афіцэрскім складам Мінскага абласнога ўпраўлення МНС у рамках правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прысутным была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя «Вялікая Перамога. Без права на забыццё» на аснове дакументаў з фондаў дзяржархіва, якія расказваюць аб партызанскім руху, вызваленні населеных пунктаў Міншчыны, пераможным маі 1945-га, а таксама аб ушанаванні подзвігу савецкіх воінаў.
Таксама падчас мерапрыемства прайшоў прэм’ерны паказ фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
На фота: Падчас мерапрыемства