12 мая 2026 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» для студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава праведзена лекцыя
Чытальная зала архіва з’яўляецца важным месцам, дзе даследчык атрымлівае доступ да цікавай інфармацыі – гістарычнага дакумента, архіўная матэрыяла або да рукапіса. Кола карыстальнікаў у чытальнай зале бывае вельмі разнастайнае: ад студэнтаў, настаўнікаў, журналістаў да прафесараў. Першае наведванне архіва для кожнага з’яўляецца вельмі хвалюючым. Для студэнтаў спецыяльнасці «Гістарычная адукацыя» была праведзена лекцыя з дэманстрацыяй відэаурока «Першы візіт у архіў ці Кіраўніцтва для пачаткоўца-даследчыка», падрыхтаванага Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці.
На фота: Студэнты першага курса спецыяльнасці «Гістарычная адукацыя» Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава падчас прагляду відэаурока
![]() |
![]() |

