Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры падрыхтоўцы і правядзенні выставы і гутаркі, а таксама прагляд дакументальнага фільма ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст»
6 мая 2025 года ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» на базе «Гарадской бібліятэцы №1» вядучым архівістам Вікторыяй Кандраценка была падрыхтавана стэндавая выстаўка «Шанім і памятаем гісторыю», а таксама праведзена гутарка «Мы гэтай памяці верныя» для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Крычава».
Вядучы архівіст азнаёміла прысутных з архіўнымі матэрыяламі, якія пацвярджаюць зверствы фашыстаў на Крычаўскай зямлі, успамінамі відавочцаў аб масавых забойствах мірнага насельніцтва, аб тых, хто абараняў наш край. Вучні ажыўлена дзяліліся ўражаннямі, расказвалі пра сваіх дзядуляў і прабабуляў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні мерапрыемства навучэнцам быў паказаны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
1-4. Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка пры правядзенні гутаркі, прэзентацыі стэндавай выставы і праглядзе дакументальнага фільма для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Крычава». |