Аб удзеле Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў адзіным дні інфармавання ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна
24 красавіка 2025 года Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці прыняў удзел у адзіным дні інфармавання «Подзвігу народа жыць у стагоддзях» у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна.
Адкрыў мерапрыемства рэктар універсітэта Юрый Голубеў.
Для выкладчыкаў і студэнтаў была прэзентавана падрыхтаваная архівам банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!». Дырэктар архіва Ганна Карапузава расказала прысутным аб прадстаўленых на выстаўцы дакументах.
У рамках мерапрыемства быў арганізаваны кінапаказ падрыхтаваных Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў дакументальных фільмаў «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і «Гісторыя Вялікай Перамогі».
Перад паказам вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вераніка Крышчанка расказала прысутным аб стварэнні фільмаў.
![]() |
1. Рэктар Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна Ю.П.Голубеў адкрывае мерапрыемства |
![]() |
2. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава з уступным словам |
![]() |
![]() |
3-4. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава прадстаўляе выстаўку |
![]() |
5. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вераніка Крышчанка расказвае пра дакументальныя фільмы |
![]() |
6. Падчас кіналекторыя |