Дзяржархівам Віцебскай вобласці былі арганізаваны мерапрыемствы для ўдзельнікаў трэцяга (абласнога) этапа рэспубліканскай алімпіяды

Дзяржархівам Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – школе» былі арганізаваны мерапрыемствы для ўдзельнікаў трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах (руская і беларуская мовы): прагучалі лекцыі аб удзеле ўраджэнцаў Віцебскай вобласці ў гісторыі стварэння дзяржаўных сімвалаў Беларусі і пра гісторыю вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з паказам фільма, падрыхтаванага БДАКФФД.

Алена Міхайлаўна Бондарава прачытала лекцыю аб гісторыі дзяржаўных сімвалах Беларусі. Было адзначана, што ў стварэнні кожнага з сімвалаў бралі ўдзел ураджэнцы Віцебшчыны.

Беларусь – першая ў свеце краіна, якая выкарыстоўвала нацыянальны арнамент у якасці элемента Дзяржаўнага сцяга. У 1951 годзе Вярхоўны Савет БССР даручыў Акадэміі навук стварыць эскіз новага флага рэспублікі. У даваенным архіве Беларускай прамысловай рады знайшлі эскіз арнаментальнага ўзору, вытканага на ручніку Матронай Маркевіч з вёскі Касцелішча Сенненскага раёна. Гэты ўзор насіў назву «Узыходзячае сонца». На яго аснове мастак Міхаіл Гусеў і падрыхтаваў праект для флага, які ў снежні 1951-га калегіяльна зацвердзілі.

У 1919 годзе Валянцін Волкаў пераехаў у Беларусь. Мастак стаў выкладчыкам спачатку ў Народнай мастацкай школе горада Вяліжа Віцебскай губерні (1919–1923 гг.), потым – у Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923–1929 гг.). З гэтага часу ўсё жыццё Волкава было звязана з Беларуссю. А ў 1926 годзе Валянцін Волкаў быў запрошаны ўдзельнічаць у конкурсе на выкананне дзяржаўнага герба Беларускай рэспублікі. Журы конкурсу прызнала яго праект найлепшым, і з некаторымі зменамі гэты дзяржаўны герб БССР існуе і дагэтуль.

17 верасня 1955 года ЦК КПБ прыняў Пастанову «Аб Дзяржаўным гімне Беларускай ССР». Выбралі музыку Нестара Фёдаравіча Сакалоўскага. Пасля таго, як Беларусь здабыла незалежнасць, зноў узнікла пытанне аб дзяржаўным гімне. З 1995 гімн Беларусі выконваўся без слоў. У 2002 годзе зноў аб’явілі конкурс на стварэнне гімна. Кампазітары і паэты прапанавалі пяць варыянтаў новага гімна, сярод якіх была музыка Сакалоўскага, словы да якой напісаў паэт Уладзімір Карызна.

Вызваленне Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося ў кастрычніку 1943 г.Лёзненскі раён стаў першым у Віцебскай вобласці, дзе ў выніку цяжкіх наступальных баёў, якія праходзілі з 7 па 10 кастрычніка 1943 г. былі разбіты акупанты. Менавіта над г.п.Лёзна ўзвіўся першы на Віцебшчыне Чырвоны сцяг, як сімвал вызваленай ад нямецкай няволі. Паставіў яго на купале былой царквы камандзір каменданцкага ўзвода лейтэнант К.Ф.Канышкоў. У кіна-хранікальным фільме «Вызваленне Віцебска», падрыхтаваным БДАКФФД, ёсць унікальныя кадры вызваленага Лёзненскага раёна (1943 г.). Пра гэта расказала намеснік дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна.

 

1. Праходзіць лекцыя Бондаравай Алены Міхайлаўны, загадчыцы аддзела ІПС і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Дзяржархіва Віцебскай вобласці, аб удзеле ўраджэнцаў Віцебскай вобласці ў гісторыі стварэння дзяржаўных сімвалаў Беларусі для ўдзельнікаў трэцяга (абласнога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
2. Валянцін Віктаравіч Волкаў (19.04.1881 – 08.11.1964), Народны мастак БССР, пераможца конкурсаў на выкананне дзяржаўнага герба БССР у 1926 годзе і яго наступнай версіі 1938 года, выкладчык Віцебскага мастацкага тэхнікума (1923–1929).
3. Нестар Фёдаравіч Сакалоўскі (09.11.1902 – 13.11.1950), ураджэнец вёскі Вешкі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, беларускі савецкі кампазітар, фалькларыст, аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна Беларускай ССР і сучаснага Дзяржаўнага гімна Рэспублікі.
4. Матрона Маркевіч (у дзявоцтве Кацэр) (з мужам і сынам), ураджэнка вёскі Касцелішча Сенненскага раёна Віцебскай вобласці, у 1917 годзе выткала ўзор «Узыходзячае сонца», які пакладзены ў аснову арнаменту Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
5. Буевіч Таццяна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці, праводзіць лекцыю аб вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з паказам фільма, падрыхтаванага БДАКФФД для ўдзельнікаў трэцяга (абласнога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах