17 красавіка 2024 года ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» прайшлі інфармацыйныя гадзіны для школьнікаў, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Мерапрыемствы былі праведзены для навучэнцаў 8 «Б» класа сярэдняй школы № 35 і 10-х класаў сярэдняй школы № 43 г. Віцебска. Хлопцы і дзяўчаты атрымалі інфармацыю аб месцах захоўвання дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, азнаёміліся з дакументальнымі публікацыямі беларускіх архівістаў на гэтую тэму і паглядзелі дакументальны фільм «Да 80-годдзя вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, і віртуальныя выставачныя праекты аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Віцебшчыне, падрыхтаваныя Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці.

На фота: Навучэнцы СШ № 35 и СШ № 43 г. Віцебска падчас мерапрыемстваў.