Аб правядзенні навучальнага семінара з арганізацыямі-крыніцамі камплектавання ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі, выкарыстання дакументаў і фарміравання НАФ установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Саковіч Ганна 22 красавіка 2024 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» правяла навучальны семінар з першымі сакратарамі і бухгалтарамі гарадскіх і раённых арганізацый Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» па пытаннях:

– вывучэнне стану справаводства ў арганізацыях-крыніцах камплектавання;

– новая рэдакцыя інструкцыі па справаводстве ў арганізацыях-крыніцах камплектавання;

– аказання метадычнай дапамогі па правільным фарміраванні і афармленні спраў пастаяннага захоўвання, часовага (да 10 гадоў) і па асабовым складзе;

– практычныя навыкі па падшыўцы дакументаў для перадачы на пастаяннае захоўванне ў архіў.

 

1. Дэманстрацыя прэзентацыі
2. Практычныя ўрокі па падшыўцы дакументаў
3. Удзельнікі семінара