Знаёмства з архівамі працягваецца!

16 лютага 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» адбылася экскурсія навучэнцаў 8 «Г» і 9 «Д» класаў ДУА «Сярэдняя школа №28 г.Бабруйска» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску».

Загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў фонду Кузняцова Кацярына Уладзіміраўна пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з архівам і бягучымі выставамі. Распавяла аб парадку размяшчэння архіўных фондаў у архівасховішчы, аб схеме іх размяшчэння, асаблівасцях захоўвання, парадку выдачы дакументаў.