Экскурсія для вучняў 10-га класа СШ №14 г.Брэста ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
26 снежня 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 10-га класа ДУА «Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста».
Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй дзяржархіва Брэсцкай вобласці, расказалі аб складзе дакументаў архіва, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе лекцыі дзецям прадэманстравалі фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Вучняў таксама азнаёмілі з інфармацыйным матэрыялам «Беларусь, якая развіваецца. Беларусь адзіная», падрыхтаваным Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Школьнікам была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказвае вучням аб дакументах архіва перыяду Вялікай Айчыннай вайны |
![]() |
2. Падчас прагляду інфармацыйнага матэрыялу «Беларусь, якая развіваецца. Беларусь адзіная» |
![]() |
3. Школьнікі падчас экскурсіі па архівасховішчы |