Аб правядзенні агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

4 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» правялі экскурсію для навучэнцаў 7 класа сярэдняй школы №20.

Для гасцей архіва былі падрыхтаваны дакументальныя выстаўкі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці», «80-годдзе вызвалення горада Магілёва», а таксама школьнікі былі азнаёмлены з тэматычнай выставай «Назад у СССР», прысвечанай Году якасці.

У рамках гэтай экскурсіі Шэўчык Таццяна і Брузгіна Святлана азнаёмілі наведвальнікаў з дакументамі архіва, прадстаўленымі на выставах і расказалі аб фарміраванні партызанскага руху на тэрыторыі Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці, у прыватнасці аб дзейнасці 14-й Цемналескай партызанскай брыгады, аб злачынствах, учыненых немцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Былі прагледжаны дакументальныя фільмы: «Абарона горада Магілёва», «Мемарыял партызанскай славы «Усакіна». Абяліскі вялікага подзвігу», «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі».

А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства для наведвальнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой Барцулёва Святлана азнаёміла са складам і рэжымам захоўвання архіўных дакументаў. У час экскурсіі госці азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва і зрабілі памятныя фотаздымкі.

 

1. Навучэнцы знаёмяцца з дакументальнымі выставамі
2. Навучэнцы за праглядам дакументальных фільмаў
3. Школьнікі ў музейным пакоі партыйнага архіва