«Архівы – школе»: урок ў сярэдняй школе № 8 г. Рэчыцы
18 лістапада 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва правялі ўрок гісторыі для навучэнцаў 9-10-х класаў сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы, прысвечаны 81-й гадавіне вызвалення Рэчыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (18 лістапада 1943 г.). Хлопцы і дзяўчаты ўважліва слухалі інфармацыю аб баях за родны горад, знаёміліся з архіўнымі дакументамі і выданнямі з навукова-даведачнай бібліятэкі па тэме ўрока. У дадатак да расказанага адбыўся паказ дакументальнага фільма БДАКФФД «Вызваленне», які ўключаў кадры ваеннай хронікі з наступам савецкіх войск на Рэчыцу.
Вядучы археограф С.А. Жарносенка расказвае навучэнцам сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы аб вызваленні Рэчыцы і Рэчыцкага раёна |
Навучэнцы сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы слухаюць інфармацыю аб вызваленні Рэчыцы і Рэчыцкага раёна |
Навучэнцы сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне» |
Навучэнцы сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы знаёмяцца з архіўнымі дакументамі і навукова-даведачнай літаратурай аб вызваленні Рэчыцы і Рэчыцкага раёна |
Навучэнцы сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы знаёмяцца з архіўнымі дакументамі і навукова-даведачнай літаратурай аб вызваленні Рэчыцы і Рэчыцкага раёна |