Дзяржархіў у г.Глыбокае прыняў удзел у правядзенні Адзінага ўрока, прысвечанага 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы Ала

12 студзеня 2024 года для вучняў 6-7-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Глыбокае» прайшоў Адзіны ўрок «Ала – сястра Хатыні», прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы Ала.

У правядзенні ўрока прыняла ўдзел загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва ў г.Глыбокае Таццяна Аўласава, якая расказала вучням аб генацыдзе беларускага народа на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна. Выступленне суправаджалася відэапрэзентацыяй, на якой прадстаўлены дакументы з калекцыі лічбавых копій на правах арыгіналаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненага імі ўрону.