Аб правядзенні Дня памяці супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»

22 красавіка 2025г. у рамках акцыі «Архівы-школе» з навучэнцамі 5класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №17 г.Оршы» заг. аддзелам выкарыстання дакументаў М.А.Нікулінай праведзены Дзень памяці, прысвечаны гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Кульмінацыяй мерапрыемства стаў паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

Паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»