Да Года беларускай жанчыны Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб заслужаным дзеячы мастацтваў БССР Таццяне Лапацінай
У Рэчыцкім дзяржархіве знаходзіцца на пастаянным захоўванні фонд асабістага паходжання, які належыць дзеячу народнай творчасці, мастацкаму кіраўніку Азершчынскага народнага хору і кампазітару, заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР (1949) Таццяне Карнееўне Лапацінай (1891-1980). Яна нарадзілася ў вёсцы Азершчына Рэчыцкага раёна ў сялянскай сям’і, дзе з пакалення ў пакаленне жыла любоў да музыкі і спеваў. У 1921 годзе Таццяна стварыла ў Азершчыне музычна-драматычны гурток, а ў 1936-м – народны хор, які існуе дагэтуль. За час яе кіраўніцтва (да 1954 года) хор паспяхова выступаў і здабыў папулярнасць і любоў слухачоў.
У ліку дакументаў фонда Таццяны Лапацінай – нарыс Алеся Есакова «Хор Лапацінай» (Ф. 885. Воп. 1. Спр. 12. Арк. 50-54) з энцыклапедыі «Жанчыны Савецкай Беларусі», выданай у 1954 годзе. У нарысы апавядаецца аб жыцці і працы Таццяны Карнееўны, аб творчай дзейнасці створанага ёю Азершчынскага народнага хору – ад першага выступлення на Рэчыцкім радыё ў жніўні 1936 года да гастролей у розных кутках СССР, аб падборы салістаў і рэпертуара, аб супрацоўніцтве Лапацінай са знакамітымі кампазітарамі і музыкантамі.
![]() |
| 1. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Таццяна Лапаціна |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-6. ЗДАРэч. Ф. 885. Воп. 1. Спр. 12. Арк. 50-54 |





