Праведзены урок патрыятычнага выхавання с навучэнцамі УА «Слуцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы ліцэй»

У рамках акцыі «Архівы-школе» з мэтай папулярызацыі дакументаў установы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» (далей – дзяржархіў), забеспячэння непарыўнай гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў беларускага народа супрацоўнікамі дзяржархіва быў правоедзены ўрок патрыятычнага выхавання з навучэнцам УА «Слуцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы ліцэй».

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата, якая стала адначасова і сімвалам найвялікшай трагедыі і смутку, і сімвалам стойкасці і бяспрыкладнай мужнасці людзей розных нацый і народнасцяў, воляю лёсу якія апынуліся ў засценках фашысцкіх лагераў смерці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Яна ўстаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года. Занадта дарагой цаной дасталася свабода роднай зямлі нашаму народу. У чэрвені 1941 года ў горадзе Слуцку на тэрыторыі першага ваеннага гарадка быў створаны лагер для савецкіх ваеннапалонных. З 1942 года ў лагер сталі звозіць мірных жыхароў не толькі з іншых гарадоў Беларусі, але і акупаваных абласцей Расіі. У асноўным гэта былі жанчыны, дзеці і старыя… У перыяд з чэрвеня 1941 па сакавік 1944 года ў Слуцкім лагеры савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян было закатавана, расстраляна, памерла ад ран і эпідэмій больш за 28 тысяч чалавек. Да Вялікай Айчыннай вайны ў Слуцку было 21 947 жыхароў, а да Дня Перамогі засталося 6 829 чалавек.

Увазе рабят былі прадстаўлены акты аб зверствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў над ваеннымі і мірнымі савецкімі грамадзянамі, якія захоўваюцца ў архіве. Акты аб шкодзе і стратах прычыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акт пацвярджае існаванне канцлагера ў горадзе Слуцку і іншыя дакументальныя матэрыялы.

 

1. Урок патрыятычнага выхавання
2. Дырэктар дзяржархіва І.А.Барадзіна падчас выступлення перад навучэнцамі
3. Вучні на ўроку
4. Урок патрыятычнага выхавання