Аб правядзенні экскурсій спецыялістамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне для навучэнцаў аздараўленчых лагераў

10 і 11 чэрвеня 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі шэсць атрадаў аздараўленчых лагераў «Рамантык» гімназіі г.Кобрына і «Краіна цудаў» сярэдняй школы №7 г.Кобрына.

У ходзе правядзення аглядных экскурсій па архіве і архівасховішчу вучні азнаёміліся з асноўнымі відамі работ. Даведаліся пра аптымальныя ўмовы захоўвання дакументаў.

У завяршэнні мерапрыемстваў школьнікі адгадвалі загадкі на архіўную тэматыку.

 

1. Вучні першага атрада аздараўленчага лагера «Рамантык» гімназіі г.Кобрына падчас экскурсіі
2. Школьнікі другога атрада аздараўленчага лагера «Рамантык» гімназіі г.Кобрына падчас адгадвання загадак
3. Навучэнцы трэцяга атрада аздараўленчага лагера «Рамантык» гімназіі г.Кобрына падчас наведвання архівасховішча
4. Вучні трэцяга атрада аздараўленчага лагера» «Краіна цудаў» сярэдняй школы №7 г.Кобрына падчас экскурсіі па архівасховішчу
5. Школьнікі чацвёртага атрада аздараўленчага лагера «Краіна цудаў» сярэдняй школы №7 г.Кобрына падчас адказаў на пытанні загадчыка аддзела С.У.Зарубы
6. Навучэнцы пятага атрада аздараўленчага лагера «Краіна цудаў» сярэдняй школы №7 г.Кобрына падчас экскурсіі па архіве