Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы
1 верасня 2025 года, у Дзень ведаў, супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва наведалі Перасвятоўскую базавую школу Рэчыцкага раёна. У час урачыстай лінейкі дырэктар ЗДА ў г. Рэчыцы Н.М. Пішчык павіншавала навучэнцаў, бацькоў і педагогаў школы з пачаткам новага вучэбнага года, пажадаўшы пабольш радасных момантаў, лёгкіх урокаў і яркіх уражанняў. Ад Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і свайго архіва рэчыцкія архівісты падарылі бібліятэцы школы кнігі, выдадзеныя ў рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы», а таксама прынялі ўдзел ва ўручэнні першакласнікам падручнікаў «Беларусь – наша радзіма».
Апрача таго, дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы Наталля Мікалаеўна Пішчык і дырэктар Перасвятоўскай базавай школы Рэчыцкага раёна Наталля Мікалаеўна Котава падпісалі чарговае пагадненне аб супрацоўніцтве ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст».
![]() |
| 1. Дырэктар ЗДА ў г.Рэчыцы Н.М.Пішчык і вядучы археограф С.А.Жарносенка |
![]() |
| 2. Дырэктар ЗДА ў г.Рэчыцы Н.М.Пішчык, вядучы археограф С.А.Жарносенка і старшыня Перасвятоўскага сельвыканкама В.І.Мароз |
![]() |
| 3. Дырэктар ЗДА ў г.Рэчыцы Н.М.Пішчык віншуе навучэнцаў, бацькоў і педагогаў школы з пачаткам новага вучэбнага года |
![]() |
![]() |
| 4-5. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы ўручаюць дырэктару Перасвятоўскай базавай школы Рэчыцкага раёна Н.М.Котавай кнігі, выдадзеныя ў рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы» |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 6-9. У час правядзення ўрачыстай лінейкі ў Перасвятоўскай базавай школе Рэчыцкага раёна |








