Экскурсія для выхаванцаў УА «Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі»
Навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі» ў рамках акцыі «Архівы-школе» наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».
У ходзе экскурсіі хлопцы з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з умовамі захоўвання і выкарыстання дакументаў, а таксама іх аблічбоўкай.
Адмысловая ўвага была нададзена дакументам, якія адлюстроўваюць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. У фае архіва была прадэманстравана банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся».
У завяршэнні экскурсіі ў актавай зале архіва дзецям быў паказаны дакументальны фільм «Партызанская рэспубліка», падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
Гэта стала яскравым прыкладам таго, як дзяржаўныя архівы не толькі захоўваюць гістарычную памяць, але і падтрымліваюць сувязь з падрастаючым пакаленнем.
![]() |
| 1. Выхаванцы УА «Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі» разглядаюць геральдычныя сімвалы архіва. |
![]() |
| 2. Навучэнцы УА «Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі» знаёмяцца з працэсам аблічбоўкі дакументаў. |
![]() |
| 3. Выхаванцы УА «Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі» вывучаюць выставу архіўных дакументаў. |
![]() |
| 4. Навучэнцы УА «Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі» падчас прагляду дакументальнага фільма «Партызанская рэспубліка». |



