Работнікі БДАКФФД правялі мерапрыемства на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
5 мая 2025 г. намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік правёў сустрэчу са студэнтамі факультэта журналістыкі БДУ. Сустрэча праведзена ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», і прысвечана 80-годдзю Перамогі.
М.В.Гарэлік падрабязна расказаў аб гісторыі БДАКФФД, напрамках яго работы, намаганнях па папулярызацыі архіўных дакументаў, акцэнтуючы ўвагу на выкарыстанні фондаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Студэнтам быў прадэманстраваны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны работнікамі архіва. Пасля аповяду аб архіве і дэманстрацыі фільма рушыла ўслед ажыўленая гутарка з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў. На заканчэнне мерапрыемства М.В.Гарэлік павіншаваў студэнтаў і выкладчыкаў з прафесійным святам – Днём друку.
![]() |
1. Загадчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Людміла Пятроўна Саянкова-Мяльніцкая на сустрэчы з работнікам БДАКФФД, 5 мая 2025 г., г.Мінск |
![]() |
2. Студэнты факультэта журналістыкі БДУ падчас сустрэчы з працаўніком БДАКФФД, 5 траўня 2025 г., г.Мінск |
![]() |
3. Студэнты факультэта журналістыкі БДУ падчас сустрэчы з працаўніком БДАКФФД, 5 траўня 2025 г., г.Мінск |
![]() |
4. Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік падчас сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта журналістыкі БДУ, 5 мая 2025 г., г.Мінск |
![]() |
5. Удзельнікі сустрэчы на факультэце журналістыкі БДУ, 5 мая 2025 г., г.Мінск |