Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» патрыятычнай гадзіны «2 красавіка – Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе»
2 красавіка 2026 г. на базе Ірынінскай гімназіі Дзяржаўным архівам Гомельскай вобласці была праведзена патрыятычная гадзіна, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Старшы навуковы супрацоўнік архіва Вашчанка Мая Валянцінаўна расказала вучням пра гісторыю ўзнікнення памятнай даты, якая бярэ пачатак з 1996 года, калі 2 красавіка адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Садружнасці Беларусі і Расіі. 30-годдзе Дня яднання Расіі і Беларусі – гэта важная дата ў календары дзвюх дзяржаў. Дата сімвалізуе не толькі агульнасць гістарычных лёсаў і шматвяковую дружбу двух братніх народаў, але і імкненне да сумеснага развіцця, умацавання дружбы і супрацоўніцтва. У гісторыі Расіі і Беларусі агульная гісторыя, культура, мова і традыцыі. Ва ўмовах сучаснай напружанай геапалітычнай абстаноўкі асабліва важна ўсведамляць значнасць яднання паміж Расіяй і Беларуссю. Сучасная моладзь павінна разумець каштоўнасць братэрства і супрацоўніцтва паміж братнімі народамі. За маладым пакаленнем – умацаванне сувязяў паміж нашымі народамі, развіццё супольных ініцыятыў і праектаў, якія будуць спрыяць працвітанню нашых краін. У межах мерапрыемства абмяркоўвалася важнасць выхавання патрыятызму як асновы для далейшага развіцця адносін паміж Расіяй і Беларуссю. Патрыятызм – гэта не толькі любоў да сваёй краіны, але і павага да іншых народаў, гатоўнасць да дыялогу і супрацоўніцтва.
Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэаролік аб дружбе і супрацоўніцтве Беларусі і Расіі. Скончылася мерапрыемства віктарынай на веданне айчынных і расійскіх вядомых брэндаў прамысловых тавараў, падрыхтаваную навучэнцамі.
![]() |
| 1. Выступленне М.В.Вашчанкі на мерапрыемстве |
![]() |
| 2. Прагляд відэароліка |
![]() |
![]() |
| 3-4. Падчас правядзення патрыятычнай гадзіны |



