Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе»

13 сакавіка 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» для навучэнцаў 7-9 класаў ДУА «Рэчыцкая базавая школа» Чэрыкаўскага раёна прайшла інфармацыйна-прававая гадзіна «Канстытуцыя – галоўны гарант дзяржавы».

Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка расказала школьнікам пра гісторыю стварэння Канстытуцыі, яе прызначэнне і ролю ў сучасным грамадстве, абмеркавалі асноўныя правы і абавязкі грамадзян. У заключэнні мерапрыемства вядучы архівіст правяла пазнавальную віктарыну «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь».

На фота: Вікторыя Кандраценка пры правядзенні інфармацыйна-прававой гадзіны «Канстытуцыя – галоўны гарант дзяржавы».