Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў 6 класа ДУА «Сярэдняй школы №40 г.Магілёва» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і акцыі «Архівы-школе» 10 лютага 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 6 класа ДУА «Сярэдняя школа №40 г.Магілёва».
У ходзе экскурсіі, школьнікі даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб рабоце аддзела выкарыстання, аб фондах архіва і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў, абсталяванні архівасховішчаў. Таксама азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «Юныя героі-антыфашысты на тэрыторыі роднага горада», «80-годдзе Перамогі», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Прагледжаны дакументальны фільм: «Вызваленне горада Магілёва», падрыхтаваны «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў».
А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой навучэнцы азнаёміліся са складам дакументаў і рэжымам іх захоўвання.
![]() |
1. Школьнікі знаёмяцца з выставамі |
![]() |
2. Экскурсія ў архівасховішча |
![]() |
3. Навучэнцы друкуюць на пішучай машынцы |
![]() |
4. Вучні праглядаюць дакументальны фільм |
![]() |
5. Вучні робяць памятнае фота |