Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
01.04.2025 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 6 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Ліды». Для навучэнцаў былі праведзены ўрокі на тэму «Уводзіны ў архіўную справу», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў. Таксама супрацоўнікамі архіва былі праведзены майстар-класы па тэме: «Падрыхтоўка справы да захоўвання ў архіве».
У рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» дзецям прадэманстравалі фільм «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
![]() |
1. Школьнікі падчас правядзення ўрокаў і экскурсій. |
![]() |
2. Школьнікі падчас правядзення майстар-класаў. |