Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне

9 лютага 2024 года ў Рэчыцкім Палацы культуры і тэхнікі «Нафтавік» адбыўся турнір па інтэлектуальна-займальнай гульне «СуперКвіз» з удзелам каманд прадпрыемстваў і арганізацый Рэчыцы.

У камандзе дзяржаўных устаноў гулялі супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва – галоўны інжынер і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Юлія Барашка, вядучы археограф Сяргей Жарносенка і сакратар Паліна Бандарэнка.