Удзел работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці Героя Савецкага Саюза Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава ў сярэдняй школе №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска
7 мая 2025 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш і галоўны інжынер, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» У.А.Баранаў прынялі ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці Героя Савецкага Саюза Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава ў сярэдняй школе №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска.
Работнікі архіва павіншавалі калектыў педагогаў і навучэнцаў школы са знамянальнай падзеяй і з надыходзячым святам Вялікай Перамогі і ўручылі дырэктару школы А.А.Клімковіч навукова-папулярныя выданні архіва «Изобразительное творчество партизан» и «Документы по истории партизанского движения».
Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам.
![]() |
1. Цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці Героя Савецкага Саюза Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава. |
![]() |
2. Цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці Героя Савецкага Саюза Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава. |
![]() |
3. Галоўны інжынер, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ГА» Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы « В.А.Баранаў уручае дырэктару школы А.А.Клімковіч навукова-папулярныя выданні архіва. |
![]() |
4. Галоўны інжынер, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» В.А.Баранаў уручае дырэктару школы А.А.Клімковіч навукова-папулярныя выданні архіва. |
![]() |
5. Экспазіцыя школьнага музея. |
![]() |
6. Фотазона, прысвечаная святу Вялікай Перамогі. |
![]() |
7. Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства. |