28 ліпеня 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы №28 г. Віцебска, якія знаходзяцца ў летнім аздараўленчым школьным лагеры з дзённым знаходжаннем

Для дзяцей былі арганізаваны ўрокі памяці, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі і экскурсіі па архіве.

На ўроках памяці юныя наведвальнікі даведаліся пра падзеі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі і ўдзеле ў іх юных герояў, а таксама паглядзелі дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Падчас экскурсій дзеці атрымалі адказы на пытанні аб тым, для чаго захоўваюцца дакументы, у якіх формах ажыццяўляецца іх выкарыстанне, якія задачы стаяць перад сучаснымі архівістамі. У адным з архівасховішчаў дзеці даведаліся пра ўмовы, неабходныя для захоўвання архіўных дакументаў, і змаглі на свае вочы ўбачыць, як гэтыя ўмовы забяспечваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці.

 

1. Вядучы архівіст С.Н.Мясаедава праводзіць Урок памяці для 1-й групы навучэнцаў
2. Вучні з 1-й групы падчас правядзення ўрока Памяці
3. Навучэнцы з 2-й групы перад праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
4. Падчас наведвання архівасховішча навучэнцамі адной з груп школьнікаў