Акцыя «Архівы-школе» ў дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці
30 студзеня 2026 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» правялі ўрок памяці «Памяць пра Халакост», прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту для навучэнцаў установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.Н.Пенязькова».
У рамках сустрэчы архівісты расказалі навучэнцам аб шматлікіх ахвярах фашызму, жорсткім знішчэнні яўрэйскага народа, аб канцэнтрацыйных лагерах на тэрыторыі Беларусі. Увазе рабят былі прадстаўлены спісы вызваленых вязняў з нямецкага лагера «Азарычы», якія захоўваюцца ў архіве, і сапраўдныя дакументы, якія змяшчаюць успаміны генерала П.I.Батава, у якіх апісаны эпізод вызвалення вязняў лагера «Азарычы».
У ходзе мерапрыемства для навучэнцаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма пра лагер «Азарычы» з успамінамі вязняў пра тыя жудасныя дні, з дакументальнымі сведчаннямі гісторыкаў і музейных работнікаў.
Прыемным сюрпрызам для навучэнцаў стала перадача дырэктарам архіва Ірынай Уладзіміраўнай Жиневой ў дар школьнаму музею копіі асабістай справы дырэктара школы Бекарэвіч Алены Сяргееўны, выяўленага ў фондах дзяржаўнага архіва.
У завяршэнні мерапрыемства была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчу.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Навучэнцы УА «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.М.Пенязькова» падчас мерапрыемства |
![]() |
| 4. Падчас перадачы копіі асабістай справы дырэктарам архіва Жиневой I.В. |
![]() |
| 5. Навучэнцы УА «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.М.Пенязькова» падчас агляднай экскурсіі |




